Паспрабую адразу адказаць дастаткова падрабязна, бо ні вольнага часу (у каго ёсьць конь мяне зразумее
), ні асаблівага жаданьня сядзець на форумах няма. Верхавой яздой займаюся ўжо 11 год, ёсьць вопыт траебор'я ў Ратамке ("чорная старонка" майго жыцьця, нікому такога не пажадаю - ні коням, ні людзям
), 3 гады працавала спачатку каняводам, а потым інструктарам па іппатэрапіі пад прыглядам больш вопытных трэнераў, маючых спецыяльную адукацыю. У маіх планах ёсьць атрыманьне пасьведчаньня РДУФКСіТ (проста каб была паперка, таму што 1 месяц навучэньня там усё роўна нельга параўнаць з 3 гадамі жывой практыцы
, хаця нешта карыснае зразумела што й там можна атрымаць), але гэта пакуль што справа будучыні, зараз мне хапае й вучобы на ветэрынара
Кантактаў з прафесійнымі медыкамі ў мяне хапае (пачынаючы з таго, што абедзьве мае сястры маюць медыцынскую адукацыю), ў асноўным жа займаюся іппатэрапіяй самастойна, хаця й зьвярнуцца з пытаньнем калі што ёсьць да каго. Для мяне ж галоўнае, што ніводны з тых, хто займаецца са мною іппатэрапіяй, не скардзіўся й нават наадварот, вельмі ўдзячны й задаволены
Зразумела, што разьвіцьцё іппатэрапіі й станаўленьне яе на якасна новым ўзроўні патрабуе больш адказнага падыходу да выбару й падрыхтоўцы тэрапеўтычнага каня. Эфектыўнасьць ўзьдзеяньня на пацыента залежыць ад таго, наколькі дбайна абраны конь, а бясьпека заняткаў залежыць ад таго, ці гатовы абраны конь да гэтакай спецыфічнай працы. Цэнтры іппатэрапіі ў разьвітых краінах ужо даўно стварылі стандарты, па якіх адбіраюцца коні для тэрапеўтычнай працы. Пакуль жа тыя, хто практыкуе іппатэрапію ў краінах былога Саюзу, з-за адсутнасьці досьведу й фінансаваньня змушаныя выкарыстоўваць канёў, сьпісаных са спорту па чыньніку веку або траўмаў, канёў, якія падораныя або арандаваныя ў клубах, што займаюцца пракатам, і г.д.
Таму пры падборы каня для тэрапіі цяжка знайсці жывёлу, якая цалкам адпавядае ўсім патрабаваньням. Калі конь, абраны для заняткаў, валодае асноўнымі якасцямі, ўласьцівымі ідэальнаму тэрапеўтычнаму каню, то застаецца толькі разьвіць у яго астатнія неабходныя якасьці, адкарэктаваць паводзіны й навучыць каня працы ў праграме іппатэрапіі. Наша лашадка Пальміра выратавана з калгасу (ламініт), да гэта была ў вальтыжыроўцы (з дасягненьняў - 2-е месца па рэспубліцы). За тыя 1,5 гады, што я з ёй займаюся, паказала сябе як спакойная, працавітая дзяўчынка, да заняткаў іппатэрапіяй падыходзіць як раз (да таго ж зь дзецьмі падобным чынам яна ўжо займалася).
Наогул, на мой погляд імкнуцца да ідэалу трэба заўсёды, але нават шлях у тысячу міль пачынаеецца зь першага кроку, й вопыт набіраецца зь цягам часу. Зараз у мяне ёсьць жаданьне й магчымасьць дапамагаць людзям, таму я буду працягваць гэтым займацца. І калі мая праца дапагае хоць аднаму хвораму дзіця адчуць сябе лепш, тое я лічу, што яно таго каштуе.
З павагай, Эльга.