Як не шкада, але пытаньне вырашылася. Каня усыпляюць. Зялёных яму паш і крынічнай вады на нябесных прасторах!
Мы шукалі любыя магчымасьці дапамагчы яму не з нейкіх абстрактых "благотворительных суждений", а таму, што яго гісторыя, выпадкова трапіўшая на вочы чатыры дні таму, сапраўды закранула душу. Тады мы яшчэ не ведалі, чым мы маглі б дапамагчы. Два дні таму абставіны яшчэ не былі вядомыя дакладна, і было спадзяваньне на лепшае. Калі б быў хоць малейшы шанец, што можна выхадзіць яго - мы б хутчэй за ўсё забралі яго да сабе (як меньш дык на той час, пакуль ён не ачуняе крыху, таму што ў нас у любы час хоць адзін чалавек побач з коньмі, і можна даць ім дастаткова ўвагі). Зараз гэта ўжо не мае сэнсу. Калі б было спадзяваньне, што ампутацыя дапаможа - шукалі бы магчымасьці й грошы, звярнуліся б у Расею, але пасьля размоў з рознымі людзьмі стала зразумела, што нават гэта не дасьць каню таго жыцьця, якога ён дастойны. Таму рашэньне прынятае. Калі нехта падумаў, што тут ішоў намераны зьдзек над канём - гэта яго права, такога разумнага й усёведаючага. Мы ж шукалі хоць адну на мільён магчымасьць нешта зрабіць. Нажаль, не знайшлі. А спадзяваньні мы ні ў каго не ўсялялі, толькі папрасілі крыху часу й магчымасьці паспрабаваць нешта зрабіць для яго. Калі гэта такое злачынства - можаце судзіць, ваша справа. Іншым жа коням мы й так дапамагаем па меры магчымасьцей - практычна усе жывёлы, што жывуць у нас (3 сабакі, 2 ката, 2 каня (за выключэньнем Лелі) - былі забраныя намі "зь мяса" (сабак зьбіраліся тапіць, катоў - усыпляць на Гурскага, коней - здаваць на мяса). Таму ня трэба тут, калі ласка, казаць нешта пра тое, што й як "не столь героически выглядит", добра? Мы самі неяк разбярэмся, каму й як мы можам дапамагчы.
P.S. Марына, прабач, калі ласка, што мы тут крыху ўйшлі ў бок. Жадаю цябе цярпеньня й прыняцьця, няхай гэта будзе апошні падобны выпадак у тваім жыцьці!