У Дамашах на Маладзечаншчыне параненая кабыла канае на дарозе: кінулі гаспадары Яны не дабіваюць жывёлу — ці то «хочуць прадаць», ці то проста абыякавыя да яе пакутаў.
Па словах суседзяў, кабылу збіла машына ў пятніцу раніцай, у жывёлы была зламаная нага.
Кабыла ляжыць на вуліцы, за некалькі метраў ад трасы Маладзечна - Смаргонь насупраць вясковай каплічкі. Суседзі падклалі пад яго салому, спрабуюць карміць, але відаць, што жывёла памірае. Медыцынскай дапамогі ёй не аказваецца, паколькі гаспадары хочуць яе здаць на мяса, а з лекамі ў арганізме не прымаюць.
На словы аб тым, што жывёла пакутуе, лежачы проста на дарозе пад адкрытым небам у мароз, гаспадары адказваюць, што гэта нармальны ход падзей для жывёлы, а ім трэба вярнуць грошы.
Аксана, Надзея і Віта звярнуліся на «Дабрачынны партал абароны і правоў жывёл «Эгіда» для збору сродкаў, каб выкупіць кабылу і ўсыпіць. Але, магчыма, знойдзецца хтосьці яшчэ, хто выкупіць каня, каб скончыць яго пакуты.
Па словах гаспадыні Святланы, кабылу клічуць Майка, ёй гадоў шэсць-сем. Увесь гэты час яна дапамагала сям'і ў гаспадарцы.
«Гэта абсалютна бесчалавечнае абыходжанне з жывёлай! -- сцвярджае Аксана Кірылюк. -- Конь проста ляжыць і памірае ва ўсіх на вачах, і ніхто не можа яго бараніць, бо мае гаспадароў, а ім усё адно.
Нам трэба закон, які б дазволіў абараняць жывое ад такіх людзей».
Але пакуль людзі думаюць, Майка ляжыць на дарозе пры смерці. Тых, хто можа дапамагчы, просяць звяртацца па т.: (044) 792-61-75, (029) 681-49-71, МТС (033) 313-68-16.
Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=107746