Лошади в стране > Конные базы

Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»

(1/3) > >>

Эльга и Пальмира:
У нас на Сядзібе "І-го-го" ёсьць магчымасьць правядзеньня заняткаў па іппатэрапіі.

Яшчэ Гіпакрат заўважаў, што язда на каню дабратворна ўплывае на здароўе чалавека, й можа дапамагчы вылечыць шматлікія хваробы. У дзяцей-інвалідаў, як правіла, рухальная актыўнасьць значна ніжэй, чым у здаровых дзяцей, з прычыны гэтага часта нядосыць разьвіты апорна-рухальны апарат. Верхавая язда дапамагае падтрымліваць у тонусе й развіваць цягліцы, так як рытм язды падобны з рытмам руху чалавека й неабходнасьць падтрымліваць раўнавагу прымушае ўключацца ў працу шматлікія цягліцы. Пры гэтым трэніроўка праходзіць цікава й без напругі, так як зносіны з канямі - вельмі займальны занятак, а інваліды да таго ж часта пазбаўленыя нармалёвых зносін з аднагодкамі, таму дадатковы плюс - здыманьне псіхалагічнай напругі :)



Дзіця само імкнецца пераадолець хваробу й бачыць вынікі свайго дужаньня: імкнецца зручней сесьці, шукае магчымасьць кіраваць канём. Падчас руху каня тулава вершніка выконвае тыя жа рухі, што й пры хадзе. Акрамя масажу ног і моцнай унутранай матывацыі да заняткаў, маюцца яшчэ два фактары, садзейнічаючыя паляпшэньню стану дзіцяці. Па-першае, гэта цеплыня – тэмпература цела каня на 2-3 градусу вышэй тэмпературы чалавечага цела. Па-другое, адсутнасьць унутранай напругі, часам назіральнае ў дзіцяці пры лячэбным масажы, паколькі ў гэтым выпадку масажыст рэгулюе нагрузку на цягліцы. На каню дзіця выбірае нагрузку самастойна: яна расьце патроху, плыўна й стала.



Разам з расслабленьнем ног ідзе ўмацаваньне цягліц спіны й іх гарманізацыя. Для захаваньня раўнавагі на каню неабходная прамая пасадка, нахіл у любы бок вядзе да спаўзаньня ў гэтым кірунку. Такім чынам, пры руху слабаразьвітыя цягліцы фармуюцца й ўмацоўваюцца, а запрыгоненыя – расслабляюцца. Іппатэрапія ўнікальная тым, што нагрузка адных цягліц і расслабленьне іншых ідзе адначасова. Для абезрухомленага хворага вельмі важная, гэтак жа, імітацыя рухаў чалавека, ідучага нармалёвым крокам – цела мае свае кампенсатарныя механізмы запамінаньня атрыманага на біялагічным і псіхічным узроўнях досведу. Усё гэта фармуе дынамічны стэрэатып, які вершнік-інвалід пераносіць зь верхавой язды ў паўсядзённае жыццё.

Заняткі праходзяць у вёске Астрашыцкі гарадок (14 км ад Менска па віцебскай трасе), працягласьць аднаго занятка складае 30 хівілін. Зьвязацца з намі можна праз перасоўнік мтс 555-80-61 (Эльга), альбо даслаўшы ліст на электронную пошту zaniatia@hippo.ecoby.info. Наш сайт у сеціве: http://hippo.ecoby.info/

SudarRB:
Эльга, не сочтите за обиду, но сразу вопрос: какое образование у вас?
Ибо в последнее время все пытаются катать инвалидов, абсолютно не думая о последствиях и отвественности. Не наезд!
Есть ли у Вас специальное образование? Есть ли обучение на инструктора по иппотерапии? С кем из профессиональных иппотерапевтов и медиков Вы сотрудничаете?

Эльга и Пальмира:
Паспрабую адразу адказаць дастаткова падрабязна, бо ні вольнага часу (у каго ёсьць конь мяне зразумее ;)), ні асаблівага жаданьня сядзець на форумах няма. Верхавой яздой займаюся ўжо 11 год, ёсьць вопыт траебор'я ў Ратамке ("чорная старонка" майго жыцьця, нікому такога не пажадаю - ні коням, ні людзям :-[), 3 гады працавала спачатку каняводам, а потым інструктарам па іппатэрапіі пад прыглядам больш вопытных трэнераў, маючых спецыяльную адукацыю. У маіх планах ёсьць атрыманьне пасьведчаньня РДУФКСіТ (проста каб была паперка, таму што 1 месяц навучэньня там усё роўна нельга параўнаць з 3 гадамі жывой практыцы 8) ;), хаця нешта карыснае зразумела што й там можна атрымаць), але гэта пакуль што справа будучыні, зараз мне хапае й вучобы на ветэрынара :) Кантактаў з прафесійнымі медыкамі ў мяне хапае (пачынаючы з таго, што абедзьве мае сястры маюць медыцынскую адукацыю), ў асноўным жа займаюся іппатэрапіяй самастойна, хаця й зьвярнуцца з пытаньнем калі што ёсьць да каго. Для мяне ж галоўнае, што ніводны з тых, хто займаецца са мною іппатэрапіяй, не скардзіўся й нават наадварот, вельмі ўдзячны й задаволены :)

Зразумела, што разьвіцьцё іппатэрапіі й станаўленьне яе на якасна новым ўзроўні патрабуе больш адказнага падыходу да выбару й падрыхтоўцы тэрапеўтычнага каня. Эфектыўнасьць ўзьдзеяньня на пацыента залежыць ад таго, наколькі дбайна абраны конь, а бясьпека заняткаў залежыць ад таго, ці гатовы абраны конь да гэтакай спецыфічнай працы. Цэнтры іппатэрапіі ў разьвітых краінах ужо даўно стварылі стандарты, па якіх адбіраюцца коні для тэрапеўтычнай працы. Пакуль жа тыя, хто  практыкуе іппатэрапію ў краінах былога Саюзу, з-за адсутнасьці досьведу й фінансаваньня змушаныя выкарыстоўваць канёў, сьпісаных са спорту па чыньніку веку або траўмаў, канёў, якія падораныя або арандаваныя ў клубах, што займаюцца пракатам, і г.д. :( Таму пры падборы каня для тэрапіі цяжка знайсці жывёлу, якая цалкам адпавядае ўсім патрабаваньням. Калі конь, абраны для заняткаў, валодае асноўнымі якасцямі, ўласьцівымі ідэальнаму тэрапеўтычнаму каню, то застаецца толькі разьвіць у яго астатнія неабходныя якасьці, адкарэктаваць паводзіны й навучыць каня працы ў праграме іппатэрапіі. Наша лашадка Пальміра выратавана з калгасу (ламініт), да гэта была ў вальтыжыроўцы (з дасягненьняў - 2-е месца па рэспубліцы). За тыя 1,5 гады, што я з ёй займаюся, паказала сябе як спакойная, працавітая дзяўчынка, да заняткаў іппатэрапіяй падыходзіць як раз (да таго ж зь дзецьмі падобным чынам яна ўжо займалася).

Наогул, на мой погляд імкнуцца да ідэалу трэба заўсёды, але нават шлях у тысячу міль пачынаеецца зь першага кроку, й вопыт набіраецца зь цягам часу. Зараз у мяне ёсьць жаданьне й магчымасьць дапамагаць людзям, таму я буду працягваць гэтым займацца. І калі мая праца дапагае хоць аднаму хвораму дзіця адчуць сябе лепш, тое я лічу, што яно таго каштуе.

З павагай, Эльга.

SudarRB:
Эльга, спасибо за ответ.
Очень приятно слышать, что вы подходите к этому делу серьёзно и грамотно.
Был у нас случай в Минске: одна дама посадила на лошадь с самостоятельным управлением мальчика, находящегося в поствосстановительном периоде после операции на сердце.
До сих пор содрагаюсь от "компетентности" этой дамы....

А если не секрет - у кого и где Вы работали в иппотерапии?
Со своей стороны с удовольствием помогу Вам чем смогу: ибо восстановление детей-инвалидов - святое дело.

Эльга и Пальмира:
Зразумела, што да любой падобнай справы трэба ставіцца са ўсёй магчымай адказнасьцю, таму што падобныя прыклады адбіваюцца потым на ўсіх, хто займаецца іппатэрапіяй :-\ Перш чым пасадзіць дзіця на каня абавязкова патрэбна парада адказнага за яго лекара, які ведае дакладна магчымыя для яго нагрузкі. З агульных жа супрацьпаказаньняў можна вылучыць напрыклад тыя, што прыведзены ў артыкуле "Каму патрэбна іпатэрапiя?":


--- Цитировать ---Процiпаказаннi да заняткаў iснуюць пры сардэчна-сасудзiстых захворваннях. Пры арытмiях, стойкiх экстрасiстолах нельга саджаць на каня, таму што могуць быць пагаршэннi стану здароўя да страты прытомнасцi, поўная блакада 4-й ступенi, скалiёз 3—4-й ступенi, вывiхi, падвывiхi, нестабiльнасць тазасцегневых суставаў, парушэннi iнтэлекту (некiруемыя парушэннi), гiпертанiчная хвароба 3-й ступенi (пры верхавой яздзе магчымы ўнутраныя кровазлiццi).
--- Конец цитаты ---

Дзякуй за прапанову дапамогі, калі будзе нагода можна будзе зьвярнуцца да вас. А дзеці-інваліды сапраўды чакаюць нашай дапамогі, ласкі ды ўвагі - таму я буду рабіць усё што ў маіх сілах, каб зрабіць іх жыцьцё больш радасным :)

P.S. Ведаючы, наколькі непростыя адносіны часам бываюць між коньнікамі, я лепш прамаўчу на конт іх асоб ::) ;) Скажу толькі, што сьпецыялісты яны сапраўды выдатныя, любяць сваю справу й добра ўмеюць перадаваць свой вопыт далей  :troe:

Навигация

[0] Главная страница сообщений

[#] Следующая страница

Перейти к полной версии