Добры дзень, шаноўныя форумчане!
Пішу як коннік і як супрацоўнік кампаніі “Фармлэнд”, якая займаецца выпускам інфузійных раствораў у зручнай для коней форме – ПВХ-кантэйнерах.
http://pharmland.by/ru/solutions На днях я сутыкнулася з праблемай пакупкі ў аптэках літровых раствораў для інфузій (патрэбны быў Рынгер і Натрый Хлор па 5 літраў) у аптэках Мінска. Прыйшлоя аб’ехаць 5 аптэк, каб набраць патрэбную для каня колькасьць нязручнымі маленькімі пакетамі.
Таму хацела б спытаць у Вас:
Ці даводзіцца вам ставіць пітомцам кропельніцы за межамі ратамскай клінікі і карыстацца растворамі наогул?
Ці есьць патрэба ў растворах глюкозы, натрыя хларыда, рынгера (гл. наменклатуру на сайце
http://pharmland.by/ru/solutions ) і т.д. у вялікіх колькасьцях і вялікімі аб’ёмамі – 0,5, 1, 2 літры?
Якія растворы якімі аб’ёмамі вы хацелі б мець магчымасьць набываць?