Автор Тема: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»  (Прочитано 10523 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Оффлайн Эльга и Пальмира

  • говорю редко, но метко
  • *
  • Сообщений: 5
    • Просмотр профиля
Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« : Декабрь 07, 2008, 20:06:00 20:06 »
У нас на Сядзібе "І-го-го" ёсьць магчымасьць правядзеньня заняткаў па іппатэрапіі.

Яшчэ Гіпакрат заўважаў, што язда на каню дабратворна ўплывае на здароўе чалавека, й можа дапамагчы вылечыць шматлікія хваробы. У дзяцей-інвалідаў, як правіла, рухальная актыўнасьць значна ніжэй, чым у здаровых дзяцей, з прычыны гэтага часта нядосыць разьвіты апорна-рухальны апарат. Верхавая язда дапамагае падтрымліваць у тонусе й развіваць цягліцы, так як рытм язды падобны з рытмам руху чалавека й неабходнасьць падтрымліваць раўнавагу прымушае ўключацца ў працу шматлікія цягліцы. Пры гэтым трэніроўка праходзіць цікава й без напругі, так як зносіны з канямі - вельмі займальны занятак, а інваліды да таго ж часта пазбаўленыя нармалёвых зносін з аднагодкамі, таму дадатковы плюс - здыманьне псіхалагічнай напругі :)



Дзіця само імкнецца пераадолець хваробу й бачыць вынікі свайго дужаньня: імкнецца зручней сесьці, шукае магчымасьць кіраваць канём. Падчас руху каня тулава вершніка выконвае тыя жа рухі, што й пры хадзе. Акрамя масажу ног і моцнай унутранай матывацыі да заняткаў, маюцца яшчэ два фактары, садзейнічаючыя паляпшэньню стану дзіцяці. Па-першае, гэта цеплыня – тэмпература цела каня на 2-3 градусу вышэй тэмпературы чалавечага цела. Па-другое, адсутнасьць унутранай напругі, часам назіральнае ў дзіцяці пры лячэбным масажы, паколькі ў гэтым выпадку масажыст рэгулюе нагрузку на цягліцы. На каню дзіця выбірае нагрузку самастойна: яна расьце патроху, плыўна й стала.



Разам з расслабленьнем ног ідзе ўмацаваньне цягліц спіны й іх гарманізацыя. Для захаваньня раўнавагі на каню неабходная прамая пасадка, нахіл у любы бок вядзе да спаўзаньня ў гэтым кірунку. Такім чынам, пры руху слабаразьвітыя цягліцы фармуюцца й ўмацоўваюцца, а запрыгоненыя – расслабляюцца. Іппатэрапія ўнікальная тым, што нагрузка адных цягліц і расслабленьне іншых ідзе адначасова. Для абезрухомленага хворага вельмі важная, гэтак жа, імітацыя рухаў чалавека, ідучага нармалёвым крокам – цела мае свае кампенсатарныя механізмы запамінаньня атрыманага на біялагічным і псіхічным узроўнях досведу. Усё гэта фармуе дынамічны стэрэатып, які вершнік-інвалід пераносіць зь верхавой язды ў паўсядзённае жыццё.

Заняткі праходзяць у вёске Астрашыцкі гарадок (14 км ад Менска па віцебскай трасе), працягласьць аднаго занятка складае 30 хівілін. Зьвязацца з намі можна праз перасоўнік мтс 555-80-61 (Эльга), альбо даслаўшы ліст на электронную пошту zaniatia@hippo.ecoby.info. Наш сайт у сеціве: http://hippo.ecoby.info/

Оффлайн SudarRB

  • за словом в карман не лезу
  • *****
  • Сообщений: 5718
  • Чем больше узнаю людей - тем больше уважаю лошадей
    • Просмотр профиля
    • SUDAR
  • Лошадка: Заветный Успех
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #1 : Декабрь 08, 2008, 15:02:32 15:02 »
Эльга, не сочтите за обиду, но сразу вопрос: какое образование у вас?
Ибо в последнее время все пытаются катать инвалидов, абсолютно не думая о последствиях и отвественности. Не наезд!
Есть ли у Вас специальное образование? Есть ли обучение на инструктора по иппотерапии? С кем из профессиональных иппотерапевтов и медиков Вы сотрудничаете?
Труднее всего сохранить
в толкучке, текучей, как дым,
искусство и мужество быть
всего лишь собою самим. (С)И. Губерман

Если Я тебе не нравлюсь – разрешаю застрелиться.
Не захлебнитесь в собственном таланте!

Оффлайн Эльга и Пальмира

  • говорю редко, но метко
  • *
  • Сообщений: 5
    • Просмотр профиля
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #2 : Декабрь 08, 2008, 19:51:10 19:51 »
Паспрабую адразу адказаць дастаткова падрабязна, бо ні вольнага часу (у каго ёсьць конь мяне зразумее ;)), ні асаблівага жаданьня сядзець на форумах няма. Верхавой яздой займаюся ўжо 11 год, ёсьць вопыт траебор'я ў Ратамке ("чорная старонка" майго жыцьця, нікому такога не пажадаю - ні коням, ні людзям :-[), 3 гады працавала спачатку каняводам, а потым інструктарам па іппатэрапіі пад прыглядам больш вопытных трэнераў, маючых спецыяльную адукацыю. У маіх планах ёсьць атрыманьне пасьведчаньня РДУФКСіТ (проста каб была паперка, таму што 1 месяц навучэньня там усё роўна нельга параўнаць з 3 гадамі жывой практыцы 8) ;), хаця нешта карыснае зразумела што й там можна атрымаць), але гэта пакуль што справа будучыні, зараз мне хапае й вучобы на ветэрынара :) Кантактаў з прафесійнымі медыкамі ў мяне хапае (пачынаючы з таго, што абедзьве мае сястры маюць медыцынскую адукацыю), ў асноўным жа займаюся іппатэрапіяй самастойна, хаця й зьвярнуцца з пытаньнем калі што ёсьць да каго. Для мяне ж галоўнае, што ніводны з тых, хто займаецца са мною іппатэрапіяй, не скардзіўся й нават наадварот, вельмі ўдзячны й задаволены :)

Зразумела, што разьвіцьцё іппатэрапіі й станаўленьне яе на якасна новым ўзроўні патрабуе больш адказнага падыходу да выбару й падрыхтоўцы тэрапеўтычнага каня. Эфектыўнасьць ўзьдзеяньня на пацыента залежыць ад таго, наколькі дбайна абраны конь, а бясьпека заняткаў залежыць ад таго, ці гатовы абраны конь да гэтакай спецыфічнай працы. Цэнтры іппатэрапіі ў разьвітых краінах ужо даўно стварылі стандарты, па якіх адбіраюцца коні для тэрапеўтычнай працы. Пакуль жа тыя, хто  практыкуе іппатэрапію ў краінах былога Саюзу, з-за адсутнасьці досьведу й фінансаваньня змушаныя выкарыстоўваць канёў, сьпісаных са спорту па чыньніку веку або траўмаў, канёў, якія падораныя або арандаваныя ў клубах, што займаюцца пракатам, і г.д. :( Таму пры падборы каня для тэрапіі цяжка знайсці жывёлу, якая цалкам адпавядае ўсім патрабаваньням. Калі конь, абраны для заняткаў, валодае асноўнымі якасцямі, ўласьцівымі ідэальнаму тэрапеўтычнаму каню, то застаецца толькі разьвіць у яго астатнія неабходныя якасьці, адкарэктаваць паводзіны й навучыць каня працы ў праграме іппатэрапіі. Наша лашадка Пальміра выратавана з калгасу (ламініт), да гэта была ў вальтыжыроўцы (з дасягненьняў - 2-е месца па рэспубліцы). За тыя 1,5 гады, што я з ёй займаюся, паказала сябе як спакойная, працавітая дзяўчынка, да заняткаў іппатэрапіяй падыходзіць як раз (да таго ж зь дзецьмі падобным чынам яна ўжо займалася).

Наогул, на мой погляд імкнуцца да ідэалу трэба заўсёды, але нават шлях у тысячу міль пачынаеецца зь першага кроку, й вопыт набіраецца зь цягам часу. Зараз у мяне ёсьць жаданьне й магчымасьць дапамагаць людзям, таму я буду працягваць гэтым займацца. І калі мая праца дапагае хоць аднаму хвораму дзіця адчуць сябе лепш, тое я лічу, што яно таго каштуе.

З павагай, Эльга.

Оффлайн SudarRB

  • за словом в карман не лезу
  • *****
  • Сообщений: 5718
  • Чем больше узнаю людей - тем больше уважаю лошадей
    • Просмотр профиля
    • SUDAR
  • Лошадка: Заветный Успех
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #3 : Декабрь 09, 2008, 08:30:47 08:30 »
Эльга, спасибо за ответ.
Очень приятно слышать, что вы подходите к этому делу серьёзно и грамотно.
Был у нас случай в Минске: одна дама посадила на лошадь с самостоятельным управлением мальчика, находящегося в поствосстановительном периоде после операции на сердце.
До сих пор содрагаюсь от "компетентности" этой дамы....

А если не секрет - у кого и где Вы работали в иппотерапии?
Со своей стороны с удовольствием помогу Вам чем смогу: ибо восстановление детей-инвалидов - святое дело.
Труднее всего сохранить
в толкучке, текучей, как дым,
искусство и мужество быть
всего лишь собою самим. (С)И. Губерман

Если Я тебе не нравлюсь – разрешаю застрелиться.
Не захлебнитесь в собственном таланте!

Оффлайн Эльга и Пальмира

  • говорю редко, но метко
  • *
  • Сообщений: 5
    • Просмотр профиля
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #4 : Декабрь 10, 2008, 19:27:13 19:27 »
Зразумела, што да любой падобнай справы трэба ставіцца са ўсёй магчымай адказнасьцю, таму што падобныя прыклады адбіваюцца потым на ўсіх, хто займаецца іппатэрапіяй :-\ Перш чым пасадзіць дзіця на каня абавязкова патрэбна парада адказнага за яго лекара, які ведае дакладна магчымыя для яго нагрузкі. З агульных жа супрацьпаказаньняў можна вылучыць напрыклад тыя, што прыведзены ў артыкуле "Каму патрэбна іпатэрапiя?":

Цитировать
Процiпаказаннi да заняткаў iснуюць пры сардэчна-сасудзiстых захворваннях. Пры арытмiях, стойкiх экстрасiстолах нельга саджаць на каня, таму што могуць быць пагаршэннi стану здароўя да страты прытомнасцi, поўная блакада 4-й ступенi, скалiёз 3—4-й ступенi, вывiхi, падвывiхi, нестабiльнасць тазасцегневых суставаў, парушэннi iнтэлекту (некiруемыя парушэннi), гiпертанiчная хвароба 3-й ступенi (пры верхавой яздзе магчымы ўнутраныя кровазлiццi).

Дзякуй за прапанову дапамогі, калі будзе нагода можна будзе зьвярнуцца да вас. А дзеці-інваліды сапраўды чакаюць нашай дапамогі, ласкі ды ўвагі - таму я буду рабіць усё што ў маіх сілах, каб зрабіць іх жыцьцё больш радасным :)

P.S. Ведаючы, наколькі непростыя адносіны часам бываюць між коньнікамі, я лепш прамаўчу на конт іх асоб ::) ;) Скажу толькі, што сьпецыялісты яны сапраўды выдатныя, любяць сваю справу й добра ўмеюць перадаваць свой вопыт далей  :troe:

Оффлайн Ратмір

  • люблю пообщаться
  • ***
  • Сообщений: 146
    • Просмотр профиля
    • Мой дзёньнік
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #5 : Декабрь 09, 2009, 17:53:09 17:53 »
У сувязі з узьнікненьнем у нас другога каня магчымасьць займацца іппатэрапіей павялічылася!



Адзінае, што ў нас няма манежу, і таму заняткі праходзяць на вуліцы, а надвор'е зараз не заўсёды спрыяе Тым ня меньш калі ў вас ёсьць жаданьне працягваць займацца й узімку - ніякіх пытаньняў, званіце й даязжайце

Заняткі праходзяць у вёсцы Астрашыцкі гарадок (14 км ад Менска па віцебскай трасе), працягласьць аднаго занятка складае 30 хівілін. Зьвязацца з намі можна праз перасоўнік мтс 8-029-555-80-61 (Эльга), альбо даслаўшы ліст на электронную пошту zaniatia@hippo.ecoby.info. Наш сайт у сеціве: http://hippo.ecoby.info/
- Каго любішь? - Люблю Беларусь. - Дык узаемна!

График работы с молодой лошадью: когда начинать и что делать: http://onm.ucoz.net/forum/30-225-1

Оффлайн Kaihe

  • за словом в карман не лезу
  • *****
  • Сообщений: 3375
  • ветеринар
    • Просмотр профиля
  • Лошадка: Гринго, Бурбон, Беверли
  • Конюшня: Роза Ветров
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #6 : Декабрь 09, 2009, 19:12:36 19:12 »
Молодцы. Вы взялись за очень и очень не легкое дело. Удачи Вам в вашем начинании!
33-357-33-17                          44-757-33-17
звонить можно круглосуточно, но если не срочно, то просьба не беспокоить с 6 утра до 11 утра.

Оффлайн Ратмір

  • люблю пообщаться
  • ***
  • Сообщений: 146
    • Просмотр профиля
    • Мой дзёньнік
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #7 : Декабрь 09, 2009, 20:15:26 20:15 »
Дзякуем, Kaihe, даязжай як-небудзь у госьці, пакатаемся разам ;)
- Каго любішь? - Люблю Беларусь. - Дык узаемна!

График работы с молодой лошадью: когда начинать и что делать: http://onm.ucoz.net/forum/30-225-1

Оффлайн Kaihe

  • за словом в карман не лезу
  • *****
  • Сообщений: 3375
  • ветеринар
    • Просмотр профиля
  • Лошадка: Гринго, Бурбон, Беверли
  • Конюшня: Роза Ветров
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #8 : Декабрь 09, 2009, 22:23:10 22:23 »
Дзякуем, Kaihe, даязжай як-небудзь у госьці, пакатаемся разам ;)

Вот сынуля немного подрастет, сразу и соберемся )
33-357-33-17                          44-757-33-17
звонить можно круглосуточно, но если не срочно, то просьба не беспокоить с 6 утра до 11 утра.

Оффлайн Ратмір

  • люблю пообщаться
  • ***
  • Сообщений: 146
    • Просмотр профиля
    • Мой дзёньнік
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #9 : Декабрь 25, 2009, 21:28:01 21:28 »
Водгук ад таты Андрюшы з Аўстрыі, што займаўся ў нас гэтай восеньню:

У моего сына Андрюши с одиннадцатого месяца жизни – а сейчас ему уже одиннадцать лет – был диагностирован аутизм. Аутизм проявлялся у него не только в общей задержке развития, но и в нарушении контактности с другими людьми и с животными. Нарушение контактности в свою очередь обостряет проблему задержки развития в условиях большого города, где мы проживаем, и вместе с городскими стрессами приводит к частым конфликтам со средой.



На аттракционах в парках я заметил, что есть один вид животных, к которым Андрюша тянулся – лошади. Собак и кошек он боится, а лошадей – нет. Поэтому меня заинтересовало предложение Усадьбы "И-го-го" и я списался с усадьбой по электронной почте.



Две недели непрерывных занятий иппотерапией, отдыха на природе и общая благожелательная и непринужденная обстановка вне большого города привели к значительному улучшению контактности Андрюши, который теперь сознательно просит верховых занятий.



Поэтому я только всячески могу порекомендовать родителям аутистов воспользоваться предложением Усадьбы "И-го-го". Если кто-то заинтересовался моим опытом, спишитесь, пожалуйста, со мной через Усадьбу "И-го-го".

- Каго любішь? - Люблю Беларусь. - Дык узаемна!

График работы с молодой лошадью: когда начинать и что делать: http://onm.ucoz.net/forum/30-225-1

Оффлайн SudarRB

  • за словом в карман не лезу
  • *****
  • Сообщений: 5718
  • Чем больше узнаю людей - тем больше уважаю лошадей
    • Просмотр профиля
    • SUDAR
  • Лошадка: Заветный Успех
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #10 : Декабрь 25, 2009, 21:56:22 21:56 »
У нас аутисты учаться контактировать с собаками через Элли: Жулик слишком импульсивный, пугает импульсивностью детей. А Элли -спокойная, ласковая девочка, дети её не бояться. Потом - родители жалуются - и к другим собакам смело подходят...
У вас ещё хорошо то, что как бы замкнутый тесный мирок со спокойной атмосферой и  не надо никуда спешить - приехали на несколько дней/неделю, автобуса ждать не надо и тд. Захотел - потрогал коника, позанимался, покормил коника. Не спешки, нет потока. Для аутистов это очень важный момент!
У нас так день расписан: с 10 утра до 18 вечера каждые полчаса ребёнок. К вечеру уже ног не чувствуешь. И языка...
Труднее всего сохранить
в толкучке, текучей, как дым,
искусство и мужество быть
всего лишь собою самим. (С)И. Губерман

Если Я тебе не нравлюсь – разрешаю застрелиться.
Не захлебнитесь в собственном таланте!

Оффлайн ira13000

  • за словом в карман не лезу
  • *****
  • Сообщений: 934
    • Просмотр профиля
  • Лошадка: Заря, Хайха
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #11 : Декабрь 26, 2009, 18:24:31 18:24 »
Ой, а можно к вам в гости как-нибудь? Ну очень интересно. Вот летом как-то пыталась найти вас, вес Острошицкий облазила - ничего, а контактные телефоны не отвечали:)
Нет большей тайны, чем та, которая существует между всадником и его лошадью.

Оффлайн Ратмір

  • люблю пообщаться
  • ***
  • Сообщений: 146
    • Просмотр профиля
    • Мой дзёньнік
Re: Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»
« Ответ #12 : Декабрь 27, 2009, 19:05:11 19:05 »
Зразумела што можна, толькі што ўжо пасьля сьвят, недзе пачынаючы з 10 студзеня - а тое ў нас аграэкатурысты запісаліся зараз, да й сям'я новы год мае звычку ў цесным кола сустракаць ;) А ўлетку мы ў Карпатах былі, а потым яшчэ ў Крыму - таму й недасягальныя :D Наступны раз як зьбярэшся да нас, паглядзі перш на перш на гэтую мапу:

http://www.fotka.by/img--i-223451-w-1200.jpg
Іппатэрапія на Сядзібе «І-го-го»


Націсьні - зьявіцца больш вялікі варыянт  :tank:
- Каго любішь? - Люблю Беларусь. - Дык узаемна!

График работы с молодой лошадью: когда начинать и что делать: http://onm.ucoz.net/forum/30-225-1