galka, ну, вось, так бы й адразу, а то тэма на 7 старонак разцягнулася ўжо, а сэнсу?
Адказ Штэфана даволі ўзважаны й спакойны, спадзяюся, што ў Тэры сапраўды атрымаецца прыйсьці й потым расказаць (і паказаць - калі ёсьць магчымасьць рабіць фота), што ўсё насамрэч ня так кепска
Наколькі я разумею, пытаньні зараз у асноўным датычацца 3-х тэм:
- Дрэссура коней (ці выкарыстоўваюцца жорсткія метады)
- Абставіны жыцьця коней (які ў іх мацыён, дзе і коль часу на дзень)
- Стан капыт (спецыяльна для Кэпа ) - ну, паглядзіце, ці сапраўды там усё добра з капытамі (зрабіце можа фота ў плоскасьць падошвы й пад вуглом 45 градусаў для аб'ёму)
Спадзяюся, што ўсе гэтыя пытаньні будуць у хуткім часе высьветлены
Тера, асобная ўдзячнасьць табе за тое, што стварыла падобную тэму!
Я лічу, што падобныя пытаньні павінны падымацца, гэта адлюстроўвае ўзровень сацыяльнай актыўнасьці й неабыякавасьць людзей. На мой погляд, у такіх справах лепш выказаць свае думкі (галоўнае - рабіць гэта не занадта катэгарычна й не даваць адзнак, а проста апісваць тое, што бачыў і свае ўражаньні), чым "спускать на тормозах" і рабіць выгляд, што "нічога не адбылося". Менавіта дзякуючы падобнай "зваротнай сувязі" у іншых людзей і арганізацый з'яўляецца магчымасьць задумацца й стаць у чымсьці лепш