Пардон, што заладжу ў тэму сёдлаў, не з'яўляючыся экспертам, але сама нядаўна мучылася падборам-падгонкай.
Магу памыляцца, бо не ведаю, як мусяць ляжаць каўбойкі, але падаецца, што сядло перабалансавана назад, у бок задняй лукі. У мяне была такая праблема, выражалася ў павышым ціску на край задняй полкі і як след - уся вага вершніка змяшчалася на паясніцу замест таго, каб ляжаць на рэбрах/грудной клетцы. Магчыма, пад падымае сядло над холкай, але робіць яго "больш вузкім па ленчыку" і завальвае адтаго назад.
Зараз я гэтую праблему (спадзяюся) вырашыла ці зменьшыла, і бачу пазітыўныя змены па спіне і рухах сваёй кабылы.
http://content.sitezoogle.com/u/45799/f5faccba819c0fe496dc5f7a438695ccda397b94/original/saddle-drawing.jpg?1374001547